Пишем песню! Подробнее по ссылкам:
Скачать mp3 можно по ссылке:
Слухайце і іншыя песні Віталя Качаткова (mp3):
− Шахматы і музыка ў вас лёгка паразумеліся?
− Параўноўваць шахматы і музыку − тое самае, што супастаўляць розум і эмоцыі. Паспрабуйце вызначыць, что важней. У шахматах, у адрозненне ад музыкі, ёсць аб’ектыўнасць. Прыйшоў, убачыў, сеў за стол і выйграў. Усё. Ніякіх сумненняў, хто мацнейшы.
У музыцы пануюць эмоцыі, але каб добра зрабіць штосьці − ці напісаць мелодыю, ці разыграць выдатную партыю, неабходна мець спецыяльную адукацыю. Шахматыст павінен навучыцца гуляць: засвоіць хады, дэбюты, схемы, тактыку і стратэгію. Тое самае і з музыкай − трэба авалодаць пачуццём рытму, гармоніі, інтанавання. Толькі калі засвоіш адукацыйную базу, можаш пачаць тварыць.