Пачатак
Гэтаму чалавеку (1911, Мінск – 1943, Ташкент) “пашанцавала”: пра яго не зусім забыліся. У “Шахматном словаре” (Масква, 1964) і энцыклапедычным слоўніку “Шахматы” (М., 1990) змешчаны невялікія артыкулы пра Ісака Якаўлевіча Мазеля; сёе-тое можна адшукаць і ў зборніку “Шахматы сражаются” (М., 1985). Слоўнік 1964 г. падкрэслівае “няроўнасць” гульні Мазеля: “побач з вельмі ўдалымі выступленнямі (2-3 м. у першынстве Масквы, 1933-1934, выйгрыш матча ў Кмоха ў 1934…) паказаў сярэднія вынікі ў IX першынстве СССР, чэмпіянатах ВЦСПС, 1936 і 1938, і інш. турнірах”. Дзевяць радкоў у слоўніку 1990 г. акцэнтуюць дасягненні: “У кан. 1920-х дабіўся першых поспехаў у шахматных спаборніцтвах БССР. Удзельнік чэмпіянатаў СССР 1931 (8-9-е м.) і 1934/35. Паспяхова выступіў у чэмп-тах Масквы: 1933/34 – 2-3-е м., 1941/42 – 1-е м. У 1934 выйграў матч у Х. Кмоха – 2? : 1? (+2–1=1)”. У кнізе “Шахматы сражаются” пераможца чэмпіянату Масквы 1941/42 характарызуецца так: “таленавіты, своеасаблівы шахматыст… на жаль, яго талент не паспеў поўнасцю раскрыцца. Гэты турнір быў для шахматыста апошнім”. На сайце chessgames.com захоўваюцца 39 партый з яго ўдзелам.